Кошт выпраўлення памылак залежыць ад этапу жыцця праграмы, на якім гэту памылку знайшлі. Чым раней знойдзена памылка - тым танней абыходзіцца яе выпраўленне. Такім чынам усе зацікаўлены не тварыць памылкі, пры тым, чым раней, тым лепш. У нашым неідэальным свеце праграмісты імкнуцца паменшыць верагоднасць памылак у праграмным забеспячэнні. Для гэтага існуе тэсціраванне ўжо канчатковага коду на адпаведнасць спецыфікацыі (так званае распрацоўка праз тэсціраванне, або TDD - Test Driven Development). Але на якасць праверкі уплывае дакладнасць праверак.
Дадаткова да тэстаў існуе статычны аналіз коду. Ён не правярае логіку працы, для гэтай мэты ёсць TDD, а дазваляе знайсці месцы, якія кампілятар і праграміст разумеюць па рознаму.
Існуе не шмат, але нейкая колькасць статычных аналізатараў, як камерцыйных, так і адкрытых. Спіс аналізатараў можна знайсці ў Вікіпедыі.
Зараз гаворка пойдзе пра Splint, а таксама пра яго выкарыстанне для праверкі ўбудаванага праграмнага забеспячэння.
1 февраля 2014 г.
7 января 2014 г.
Набыццё электронных кампанентаў у Беларусі з-за мяжы праз Інтэрнэт
Падчас ёсць патрэба ў кампанентах, якія ў нашай краіне складана ці ўвогуле немагчыма набыць фізічнай асобе. На дапамогу прыходзяць інтэрнэт-крамы з-за мяжы. У іх ёсць выбар, прыемны кошт, але праблемы ўзнікаюць пры дастаўцы (час вандравання пасылкі да атрымальніка і родная мытня).
З найбольш вядомых пляцовак можна адзначыць:
З найбольш вядомых пляцовак можна адзначыць:
- AliExpress
- Alibaba
- Ebay
- RS-Components
- DigiKey
19 декабря 2013 г.
Нататкі аб RL78: Сапраўднае прывітанне праз УАПП
7 октября 2013 г.
Стварэнне выяў для чорна-белых графічных жыдка-крысталічных індыкатараў у GIMP
Пры працы з графічнымі ЖКІ найбольш складаным (маё меркаванне) з'яўляецца стварэнне малюнкаў (а таксама і шрыфтоў) у прыгодным для індыкатара фармаце.Існуе шмат спецыяльных праграм, каб пераўтварыць выяву ў зыходны код. Адна з іх LCD Image Converter, напрыклад.
Нашчасце, гэта праблема існуе доўгі час і была вырашана радыкальным спосабам. Навошта пераўтвараць малюнкі ў зыходны код? Лепей захоўваць малюнкі адразу ў форме зыходнага коду. Для гэтай мэты быў створаны фармат XBM (X BitMap), а таксама некаторыя іншыя, аднак XBM нас цікавіць зараз болей за іншыя.
27 сентября 2013 г.
Нататкі аб RL78: Прывітанне свет, альбо запальванне святлодыёда
19 сентября 2013 г.
Нататкі аб RL78: Падрыхтоўка
Для напісання і адладкі прашывак нам спатрэбіцца: тэкставы рэдактар, кампілятар, загрузчык, плата з МК і пераўтваральнік USB-UART са схемай падключэння да платы.
14 сентября 2013 г.
Нататкі аб RL78: Уводзіны
Пад гэтай назвай буду збіраць нататкі аб мікракантролерах Renesas RL78.
Для распрацоўкі прашывак буду выкарыстоўваць кампілятар GCC (дакладней GNURL78 ад KPITGNUTools). Распрацоўка будзе праходзіць пад АС GNU/Linux пры дапамозе make, rl78flash і, мабыць, яшчэ некаторых, якія прысутнічаюць ва ўсіх дыстрыбуцыях GNU/Linux.
Усе прыклады будуць для чыпа R5F104FEAFP. У ім ёсць шмат перыферыі, якую можна выкарыстоўваць, каб аблегчыць справы для ядра мікракантролера. Ня гледзячы на мой выбар чыпа, большасць прыкладаў будуць працаваць і на іншых прадстаўніках сямейства RL78, але з малымі папраўкамі на выкарыстаныя вывады корпуса, хуткасць працы і інш.
Гэтыя мікракантролеры арыентаваны на малое спажыванне току. Таму, акрамя прыкладаў коду, час ад часу, будуць замеры току.
Нажаль, адладчыка не існуе, які бы працаваў на кампутары с АС GNU/Linux. Замест яго будзем карыстацца модулем UART, па якім будзем вывадзіць прамежкавую інфармацыю.
Спадзяюся тлумачэнні будуць простымі :)

Подписаться на:
Сообщения (Atom)