7 января 2014 г.

Набыццё электронных кампанентаў у Беларусі з-за мяжы праз Інтэрнэт

Падчас ёсць патрэба ў кампанентах, якія ў нашай краіне складана ці ўвогуле немагчыма набыць фізічнай асобе. На дапамогу прыходзяць інтэрнэт-крамы з-за мяжы. У іх ёсць выбар, прыемны кошт, але праблемы ўзнікаюць пры дастаўцы (час вандравання пасылкі да атрымальніка і родная мытня).

З найбольш вядомых пляцовак можна адзначыць:
  • AliExpress
  • Alibaba
  • Ebay
  • RS-Components
  • DigiKey
 Спынімся на кожнай падрабязней.


AliExpress (www.aliexpress.com)

Гэта буйная пляцоўка для продажу рэчаў з паднябеснай. Арыентаваны ў большасці на продаж маленькіх колькасцяў уласным асобам. Адразу паказвае кошт, працуе ў фармаце крамы - дадаеш рэчы ў кошык, плаціш і чакаеш. Аплаціць можна банкаўскай карткай. Спосабы дастаўки залежаць ад прадаўца. Найбольш распаўсюджаныя: пошта і паскораная пошта EMS. Трэба вельмі ўважліва чытаць апісанне лотаў, таму што можна сутыкнуцца з падробкамі, нізкай якасцю або рэчамі былымі ў ужыванні. Прапаноў аднаго віда даволі шмат, таму канкурэнцыя вялікая і прадаўцы ідуць насустрэч пакупнікам: могуць занізіць кошт пасылкі, альбо замяніць колкасць тавараў у лоце.

Alibaba (www.alibaba.com)

Гэта таксама пляцоўка, як і AliExpress, але яна арыентавана на камерцыйныя установы. Кошт адразу не паказваецца, наяўнасць рэчаў таксама не вядома, шляхі дастаўкі - таксама, спосабы аплата залежаць ад прадаўца. Па ўсіх пытаннях трэба звязвацца з прадаўцом.

Ebay (www.ebay.com)

Міжнародная пляцоўка для пакупак уласнымі асобамі. Аплата праз PayPal, які афіцыйна не працуе ў Беларусі. Усё, што тычыцца AliExpress, таксама тычыцца і Ebay.

RS-Components (export.rsdelivers.com)

Буйная еўрапейская крамы з уласнымі складамі. Ёсці параметрычны пошук, але ў ім ёсць памылкі. Ёсць мінімальная фасоўка кампанентаў (напрыклад: колькасць павінна быць кратная 2, або 4, залежыць ад кампанента). Могуць узнікнуць праблемы з дастаўкай. Чамусьці не давяраюць пошце, таму прапануюць толькі экспрэс службы, што дае гарантыю на плату мытневага сбора ад кошту пасылкі, або увогуле не шлюць да нас.

DigiKey (www.digikey.com)

Буйная крама ў ЗША з уласнымі складамі. Буйны выбар кампанентаў. Можна замовіць дакладную колькасць, якая патрэбна. Кошт залежыць ад колькасці (чым больш бярэш, тым танней атрымліваецца). Добры параметрычны пошук, калі памылкі і ёсць, іх вельмі мала. Аплата банкаўскай карткай. Дастаўка праз FedEx International Priority ($170), UPS World Wide ($150) альбо USPS Priority Mail Express International. У нас USPS Priority Mail Express International абслугоўвае EMS і гэта найтаннейшы спосаб дастаўкі. Кошт залежыць ад вагі: 
  • вага да фунта - $44 - $56 (1 фунт = 453 грама),
  • вага ад фунта да пяці - $59 - $75 (5 фунтаў = 2,26 кілаграма).
Абяцаюць прыслаць за 3-5 дзён, але гэта гучыць фантастычна для міжнародных пасылак. Мне пасылка прыйшла за 16 дзён. Час дастаўкі мае сэнс, таму, што прадавец прымае скаргі толькі на працяг 30 дзён з моманту замовы.

Мытня (gtk.gov.by)

Гэта не крама, але значна ўплывае на адпраўленні з-за мяжы. На сучасны момант паштовыя адпраўленні для ўласнага спажывання коштам да €120 у месяц не падпадаюць пад дадатковыя мытнявыя зборы, а экспрэс адпраўленні - да €10 у месяц. EMS падпадае пад паштовыя адпраўленні. Такім чынам можна рабіць заказ на DigiKey на амаль што $160, без дадатковых збораў, калі колькасць рэчаў будзе не вялізарная, каб ў супрацоўніка мытні не з'явілася падозранне, што пасылка вам патрэбна для камерцыйнай дзейнасці. Кошт адпраўленняў у месяц лічыцца на момант апрацоўкі мытняй, а не на момант атрымання.

Яшчэ варыянты

Яшчэ існуе шмат крамаў у сетцы, але я з імі спраў не меў, таму нічога путнага напісаць пра іх не маю. Некаторыя з іх:

Комментариев нет:

Отправить комментарий