19 сентября 2013 г.

Нататкі аб RL78: Падрыхтоўка

Для напісання і адладкі прашывак нам спатрэбіцца: тэкставы рэдактар, кампілятар, загрузчык, плата з МК і пераўтваральнік USB-UART са схемай падключэння да платы.
Кампілятарам будзе GNURL78. Пасля рэгістрацыі можна спампаваць "GNURL78 v13.02 Linux Tool Chain (ELF Format)".

Калі ваша дыстрыбуцыя карыстае rpm у якасці пакетнага мэнаджара, то аніякіх складанасцяў у вас ня будзе:
sudo rpm -i gnurl78_v13.02_elf-1-1.i386.rpm

Калі ў вас іншая дыстрыбуція, вам прыйдзецца ператварыць rpm у патрэбны фармат пры дапамозе alien; альбо распакаваць rpm і скапіяваць яго змесціва ў патрэбнае месца:
rpm2cpio gnurl78_v13.02_elf-1-1.i386.rpm | cpio -idm
sudo cp -r ./usr/share/gnurl78_v13.02_elf-1 /opt
rm -rf ./usr

З загрузчыкам будзе трошкі складаней: яго трэба будаваць з зыходнага коду. Вам спатрэбіцца кампілятар для вашай АС, wget, tar, gzip ды make:
wget https://github.com/msalov/rl78flash/archive/v0.3.1.tar.gz -O ./rl78flash-0.3.1.tar.gz
tar xzf ./rl78flash-0.3.1.tar.gz
cd ./rl78flash-0.3.1
make
mkdir -p ~/bin
cp ./rl78flash ~/bin
cd ..
rm -rf ./rl78flash-0.3.1 ./rl78flash-0.3.1.tar.gz

Выбар тэкставага рэдактара пакідаю за вамі, бо гэта вельмі складае пытанне. Ёсць меркаванне, што сапраўдныя праграмісты карыстаюць матылькоў :-D

З праграмнымі сродкамі скончылі, засталося вызначыцца з апаратнымі.

На конт платы аніякіх спецыфічных патрабаванняў няма. Гэта павінна быць плата з прадстаўніком сямейства мікракантролераў RL78, кварц гадзіннікавай часціні, далучаны да МК, і святлодыёд(-ы).

Апаратная частка загрузчыка складаецца з пераўтваральніка USB-UART і схемы падключэння. Любы пераўтваральнік на ваш густ падойдзе. Нават COM-UART падойдзе, але ж сапраўдны COM-порт зараз знайсці складана.

Варыянты схемы падключэння пераўтваральніка:


Усе варыянты аднолькава годныя. Варыянты 2 да 4 зручныя трошкі больш, бо пасля прашыўкі TOOLTxD і TOOLRxD могуць быць выкарыстаны для сувязі ПК з мікракантролерам. Такім чынам, пераўтваральнік можа быць выкарыстаны ў дзьвух ролях: загрузчыка і сувязі з МК у нармальным рэжымы.

Сумная частка скончана, наступным будзе ўжо сапраўдная праграма.

Комментариев нет:

Отправить комментарий