Пад гэтай назвай буду збіраць нататкі аб мікракантролерах Renesas RL78.
Для распрацоўкі прашывак буду выкарыстоўваць кампілятар GCC (дакладней GNURL78 ад KPITGNUTools). Распрацоўка будзе праходзіць пад АС GNU/Linux пры дапамозе make, rl78flash і, мабыць, яшчэ некаторых, якія прысутнічаюць ва ўсіх дыстрыбуцыях GNU/Linux.
Усе прыклады будуць для чыпа R5F104FEAFP. У ім ёсць шмат перыферыі, якую можна выкарыстоўваць, каб аблегчыць справы для ядра мікракантролера. Ня гледзячы на мой выбар чыпа, большасць прыкладаў будуць працаваць і на іншых прадстаўніках сямейства RL78, але з малымі папраўкамі на выкарыстаныя вывады корпуса, хуткасць працы і інш.
Гэтыя мікракантролеры арыентаваны на малое спажыванне току. Таму, акрамя прыкладаў коду, час ад часу, будуць замеры току.
Нажаль, адладчыка не існуе, які бы працаваў на кампутары с АС GNU/Linux. Замест яго будзем карыстацца модулем UART, па якім будзем вывадзіць прамежкавую інфармацыю.
Спадзяюся тлумачэнні будуць простымі :)
Комментариев нет:
Отправить комментарий