30 августа 2014 г.

Драйвер для віртуальнага паслядоўнага парта на μPD78F0730

Renesas Electronics вырабляе некаторыя адладачныя платы з убудаваным адладчыкам. Напрыклад, платы YRPBRL78G1x [1] маюць пераўтваральнік USB-UART, пабудаваны на мікрасхеме μPD78F0730 [2]. Такім чынам, атрымліваецца, што стварыць прашыўку для гэтай платы над Linux магчыма, а запраграміраваць -- не, бо не існуе драйвера для пераўтваральніка.

Узброіўшыся апісаннем пратакола [3], я вырашыў напісаць драйвер. Тое, што не было апісана, прыйшлося падслухоўваць у драйвера для Windows.

Драйвер: https://github.com/msalau/upd78f0730-driver

Пераўтваральнік з гэтым драйверам здольны:
  • выстаўляць наладкі хуткасці, даўжыні дадзеных, цотнасці, колькасць стоп-бітаў, апаратнае кіраванне патокам;
  • кіраваць станам сігналаў RTS ды DTR;
  • ствараць сігнал BREAK.
Запраграміраваць плату можна пры дапамозе rl78flash
rl78flash -aim3 /dev/ttyUSB0 ./firmware.mot

[1] YRPBRL78G13, YRPBRL78G14
[2] UPD78F0730 microcontroller
[3] Application Note: μPD78F0730 USB-to-Serial Conversion Software


Комментариев нет:

Отправить комментарий