З версіі v0.4 у склад праграмы rl78flash уваходзіць асобная праграма для RL78/G10 -- rl78g10flash. Яна здольна пісаць і правяраць адпаведнасць CRC вонкавай памяці мікракантролераў RL78/G10. Апаратнае забеспячэнне можна выкарыстоўваць тое ж самае што і для ўсіх астатніх RL78, але RL78/G10 падтрымліваюць выключна хуткасць 115200 і аднаправодны рэжым.
18 сентября 2014 г.
15 сентября 2014 г.
Вядомы пераўтваральнік USB-UART з невядомымі VID/PID у Linux
Спіс вядомых VID/PID для кожнага пераўтваральніка прашыты ў зыходным кодзе адпаведнага драйвера. Але бываюць абставіны, калі няма магчымасці ці жадання перасабраць модуль. Для такіх выпадкаў існуе магчымасць дадаць VID/PID дынамічна.
Робіцца гэта вельмі проста:
Паслядоўнасць дзеяў цалкам:
Робіцца гэта вельмі проста:
echo <vid> <pid> > /sys/bus/usb-serial/drivers/<module>/new_id
дзе замест <vid> і <pid> трэба запісаць патрэбныя нумары, а замест <module> -- імя модуля.Паслядоўнасць дзеяў цалкам:
- загрузіць патрэбны модуль, напрыклад cp210x
modprobe cp210x
- дадаць новыя VID/PID:
echo 0123 4567 > /sys/bus/usb-serial/drivers/cp210x/new_id
- далучыць прыладу.
sudo modprobe cp210x
sudo bash -c "echo 0123 4567 > /sys/bus/usb-serial/drivers/cp210x/new_id"
12 сентября 2014 г.
BLE112 vs. Windows 8
Пры распрацоўцы прылады з Bluetooth сутыкнуўся з праблемай, што тэлефоны з Android 4.4 ды iOS усталёўваюць сувязь і працуюць без ніякіх перашкод, а вось Windows 8 бачыў прыладу, але парынг заўсёды зкончваўся памылкай. Пошук падобных выпадкаў даў такі расклад: у кагосьці не працуе аніяк, у іншых проста працуе. Чаму такое утвараецца мне знайсці не пашчаслівіла, да таго ж не было сапраўднага ПК, а мелася толькі эмуляцыя да знешні "свісток" на чыпе BCM20702.
Праблема была зразумета, толькі пры дапамозе Surface Pro 3. Высветлілася што Windows 8 патрабуе bonding, а иншыя АС -- не. Каб уключыць яго, дастаткова выканаць запыт
Вось і ўсё.
Праблема была зразумета, толькі пры дапамозе Surface Pro 3. Высветлілася што Windows 8 патрабуе bonding, а иншыя АС -- не. Каб уключыць яго, дастаткова выканаць запыт
sm_set_bondable_mode(1)
пры пачатковай наладке модуля.Вось і ўсё.
Подписаться на:
Сообщения (Atom)